Светлый фон
Пераклала Ганна Янкута
Пераклала Ганна Янкута

Каментар

Каментар

Скандал у Багеміі

Скандал у Багеміі Скандал у Багеміі

Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў ліпені 1891 году ў Strand Magazine.

Strand Magazine

«…пра паездку ў Адэсу з нагоды забойства Трэпава, расследаванне загадкавай смерці братоў Аткінсанаў у Трынкамалі…» – на жаль, пра ўсе гэтыя справы доктар Ўотсан не пакінуў больш ніякіх звестак. Трынкамалі – горад на востраве Шры-Ланка.

«…пра паездку ў Адэсу з нагоды забойства Трэпава, расследаванне загадкавай смерці братоў Аткінсанаў у Трынкамалі…» – Трынкамалі

Газаген – позневіктарыянскае прыстасаванне для газавання вады. Складаўся з дзвюх шарападобных ёмістасцяў: у ніжнюю налівалася вада ці іншая вадкасць, у верхняй змяшчалася сумесь віннай кіслаты і бікарбанату натрыю, якія і ўтваралі аксід вугляроду.

Газаген

Ляпісны аловак – нітрат срэбра, што пачынаючы з XVII стагоддзя выкарыстоўваецца ў медыцыне для прыпякання дробных ран і выдалення бародавак. Пакідае на скуры чорныя плямы, а пры доўгім кантакце – глыбокія апёкі.

Ляпісны аловак

Элгаў, Элганіц – выдуманыя аўтарам геаграфічныя аб’екты.

Элгаў, Элганіц

Эгер – у арыгінале аўтар памылкова называе гэты горад Эгрыяй. Маецца на ўвазе чэшскі горад Хеб (Эгер – яго ранейшая нямецкая назва), які знаходзіцца прыкладна за 50 кіламетраў ад Карлавых Вараў.

Эгер