Светлый фон

Агульнавядома, якой прыцягальнай была для Бальзака цудадзейная часцінка „дэ” — сведчанне дваранскага паходжання, i якую асобую акрасу ў яго пачуццях да Эвеліны Ганскай надаваў яе тытул „графіня” i тое, што яна народжаная Ржэвуская.

Не менш вядома, як ганарыўся сваім паходжаннем нашчадак фларэнтыйскіх нобіляў Мікельанджэла: „Мы належым да старой фларэнтыйскай буржуазіі i можам спрачацца наконт шляхецкасці з кім заўгодна”. А вось патомны герцаг Лукіно Вісконці ды Мадронэ, наступнік валадароў сярэдневечча, што меў спадчынную памяць ад часоў Дантэ i Леанардо да Вінчы, сусветна вядомы рэжысёр, быў членам Кампартыі Італіі. I граф Антуан дэ Сэнт-Экзюперы, чыё генеалагічнае дрэва магло б захапіць любога знаўцу геральдыкі i старажытных радаводаў, на ўсіх зямных i паветраных шляхах (у прамым разуменні гэтых сзнсаў) быў высакародны, як рыцар, i дэмакратычны, як чалавек планеты Зямля. Дарэчы, наконт сваіх палітычных i сацыяльных поглядаў ён распавядаў так: „Я не правае i не левае крыло, я птушка”. I Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) — патомны шляхціц — настойліва падкрэсліваў сваю „мужыцкасць”: „Я мужык-беларус, пан сахі i касы”, «Што я мужык, усе тут знаюць...” i г.д.

Высокі арыстакратызм ix духу, ix таленту, адвечнае значэнне ix пазачасавых ідэй, увасобленых у канкрэтыцы часу, у сістэме ix мастакоўскага мыслення — гэта ўсё было, безумоўна, i адбіткам генетычным мастакоўскага ўсведамлення роду, жывой ісціны існавання, аднак! — дзеля таго, каб „наноў асэнсаваць сучасны свет, зрабіць для XX стагоддзя тое, што Арыстоцель i Святы Тамаш зрабілі для сваго часу” (Чэслаў Мілаш). Без малаплённых разваг i роздуму пра сваю элітарнасць i абранасць. I тым больш — без памкненняў да нейкіх там „рангаў”.

Рангі ў мастакоў часам здараюцца. Арбітрам элеганцыі пры імператары Нероне лічыўся паэт Петроній, хаця гісторыі вядомы сумны канец яго кар’еры i жыцця. Гётэ 11 год быў на чале ўрада Веймарскага герцагсгва, хаця пазней канчаткова аддаў перавагу іншым каштоўнасцям. Каралеўскімі гісторыёграфамі былі Расін i Буало. Віцэ-губернатарам служыў М.Я. Салтыкоў-Шчадрын. Саноўнікам дыпламатычных місій, старшынёй камісіі замежнай цэнзуры быў Ф.І. Цютчаў...

Шэраг тых, хто меў рангі ў савецкую пapy... A ўвогуле — мастак ва ўладзе — тым больш у пару пераследаў, рэпрэсій, татальнага фальшу — якія трагедыі... Аляксандр Фадзееў... Якія драмы свядомасці i сумлення... Канстанцін Сіманаў...

Хаця — ў такіх абставінах надзвычай важна, хто i якую пасаду займаў, які службовы ранг меў. Калі таленавіты, разумны, смелы, добразычлівы — колькі твораў, колькі імёнаў бывала выратавана. У якім спрыяльным творчым клімаце могуць апынуцца тыя, хто надзелены „маланкай індывідуальнасці (Гегель). Kaлi ж наадварот...