Светлый фон

Абраннікі Божыя не так часта мелі ўладу i не так часта імкнуліся да яе. Ведалі — ix улада: іншая. І багацце — не ў звонкіх манетах ці хрумсткіх банкнотах. Яно таксама не песціла творцаў. Каго — адносна, a каго і пякуча неадступна. Язэп Драздовіч, якому не хапала грошай нават на чарнілы i канверты. Эдгар По, што пражыў сваё кароткае жыццё — ад пачатку да скону — у нішчымніцы, а памёр, як апошні люмпен. Бальзак, што меў няшчасце люляць нейкія фінансавыя ілюзіі i фантазіі, якія заўсёды цярпелі фіяска...

Былі, праўда, спадчынна забяспечаныя Тургенеў, Флабэр, з пэўнага часу — Байран... Умеў атрымаць грошы — i немалыя — Сальвадор Далі... І Пікаса...

Аднак часцей за ўсё „ўменне жыць” не супадала з талентам. Як зазначаў у адным ca сваіх вершаў года Барыс Пастарнак:

Вряд ли, гений, ты распределяешь кету

Вряд ли, гений, ты распределяешь кету

 

В белом доме против кооператива...

В белом доме против кооператива...

І наўрад ці геній суадносіць зямны час толькі з абмежаваным тэрмінам зямнога жыцця. Ён вызначае сутнасці ў адпаведнасці з вечнасцю Боскага, сакральнага часу. (Нават калі канкрэтна пра тое не мысліць). Хаця ў наш час рэнесанснае, даўняе, былое адчуванне часу саступае месца „асабістаму”, личностному адчуванню. Аднак нешта ад сярэдневечнага i рэнесанснага, вызначальнага на культуровым шляху чалавецтва ад Нараджэння Хрыста: ars moriendi — мастацтва памірання, мастацтва выкарыстання жыццёвага шляху, набывае новае вымярэнне: напрыклад, пошук свецкіх спосабаў дачынення да вечнасці — пасмяротнай славы.

Прыжыццёвы імідж... Гераізіраваны партрэт... Псіхалагічны, жанравы партрэт... Аўтапартрэт... (Літаратурны, жывапісны). Дзённікі, хронікі... Аўтабіяграфіі i біяграфіі... He проста апісанне, a канструяванне i рэканструяванне ў пэўным ракурсе... Уражанні ад чалавека... Ад творцы... Моманты, эпізоды, фрагменты... Стэрэатыпы... Клішэ масавых уяўленняў... Легенды... Міфы...

Так бы мовіць, нешта накшталт кананізацый свецкага кшталту... I — негатывы замест партрэтаў... Пародыі на сапраўднае...

„Аліўкі часу, успаміны...”

„Аліўкі часу, успаміны...”

 

Гіём Апалінэр

Гіём Апалінэр Гіём Апалінэр

Калі застаецца апошняя рыса ў зямным існаванні — застаюцца: творы. Застаецца i памяць — не заўсёды дакладная, часам капрызлівая, з кантамінацыямі, пераўвелічэннямі, схільнасцю да полюсных вызначэнняў.

Пасля адыходу з жыцця пачынаюць ледзь не кананізаваць творцу, выдаюць успаміны — якія нібыта жыція Святых, мітусяцца з помнікамі, музеямі, дошкамі памяці... I наадварот. Забываюць ці згадваюць зусім не адпаведна створанаму. Не спяшаюцца сабраць i выдаць спадчыну. Да гэтай пары так i не сабраная i не выдадзеная спадчына Уладзіміра Самойлы. (Тое, што зроблена У. Конанам i A. Лісам - неацэнна важна, аднак яны толькі пазначылі арыенціры даследавання i пошукаў. Ёсць звесткі, што працуюць у гэтым рэчышчы — можа, пакуль мой допіс з часопіснай публікацыі ператворыцца ў кніжную версію, з’явіцца i выбранае У. Самойлы). A Самойла — літаратар i мысленнік еўрапейскага ўзроўню! Так i няма кніжнага варыянту поўнага спіса „ Успамінаў” А. Я. Багдановіча (друкаваліся ў часопісе „Нёман” у 1994 годзе). А гэтыя мемуары маюць самадастатковую літаратурную, этнаграфічную, гістарычную важкасць, зусім незалежна ад таго, што Адам Ягоравіч Багдановіч быў бацькам Максіма Багдановіча. Так i застаўся адзіным кніжным выданнем мемуараў даўні кнігадрук, хутчэй — публікацыя фрагмента: „Страницы из жизни Горького” (Мн., 1965).