Светлый фон

— Супакойся! He можа быць!

— Шчур казаў. Таксама лаяўся. Першая катэгорыя!

— Але ж не маглі мяне пазнаць. He адгукнуўся ж да іх ні адным словам, не бачылі мяне ўвогуле!

— Шчур казаў, што гэта яны з понтам, налева. Яны самі не ведаюць, хто іх абрабаваў, а на цябе данеслі са злосці. Гэта Альфрэдава работа… А што, хвалюе гэта цябе? I так ніхто не дасць веры, што ў іх адабралі тавар па дарозе на станцыю.

— А я на іх пляваць хацеў, — адказаў са злосцю — Няхай даносяць! Папрашу Шчура, каб абавязкова даведаўся, калі ізноў пойдуць за граніцу, і на «чыстую» іх выведу!

— Гэта я разумею! У гэта я гуляю! — вымавіў Грабар.

— Што казаў Шчур? Будзе работа?

— Зараз нічога няма. Шчур сказаў: пацярпіце! Няхай стануць цёмныя ночы. Тады пачнецца работа! Першая катэгорыя!

— Абрыдла мне чакаць.

— Дык пайшлі да баб. Ведаю тут у адной вёсцы такіх кабет, што трасца чалавека схопіць! Першая катэгорыя!

Сонца зайшло. Вырушылі ў вандроўку да адной з навакольных вёсак. Садзімся на вялікім камені, непадалёку ад апошняй з канца хаціны, і зводдаль назіраем за вячэрнім рухам на вёсцы. Пастухі гоняць з выпасаў, у хмарах пылу, чароды кароў. Каля нас праходзіць селянін. У яго вялізны ўскудлачаны лоб і магутныя, зчарнелыя, дэфармаваныя ступакі ног.

— Памагай, Божа, Валентаму! — крычыць яму Грабар.

Хлопец паварочвае да нас потны твар.

— Га?.. Дзякую!

Пакрочыў далей.

— Бачыш, які аўтаматычны карабін, — вымавіў Грабар.

— Дзе аўтамат?

— Ну, на плячы нясе.

— Гэта ж вілы!

— Уласна… Беларускі аўтаматычны карабін, адразу 5 дзюрак робіць!