Светлый фон
Пераірадзіў Ірада

Ірад Атык (каля 101 – каля 177) – грэцкі аратар, які нарадзіўся ў вельмі багатай сям’і: яго дзед быў у свой час самым багатым чалавекам у Грэцыі. Таксама, паводле легенды, ён знайшоў у сваім доме схаваны скарб.

Ірад Атык

Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам

Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам

Месмерызм – ад імя Фрыдрыха-Антона Месмера (1734–1815), аўстрыйскага лекара, які атрымаў шырокую вядомасць сваімі доследамі лекавання хваробаў з дапамогай «жывёльнага магнетызму», у аснове якога ляжала гіпнатычнае ўздзеянне.

Месмерызм

«Валенштайн» – драматургічная трылогія Фрыдрыха Шылера: «Лагер Валенштайна» (1798), «Пікаламіні» (1799) і «Смерць Валенштайна» (1799).

«Валенштайн»

Джон Рэндалф (1773–1833) – амерыканскі палітык. Карыкатурысты часоў По малявалі яго з доўгімі павучынымі нагамі.

Джон Рэндалф

Элеанора

Элеанора

Раймунд Лулій (1235–1315) – гішпанскі паэт, філосаф і місіянер.

Раймунд Лулій

Нубійскі географ – у сваёй паэме ў прозе «Эўрыка» Эдгар По нубійскім географам называе Пталямея Гефестыёна, хутчэй за ўсё маючы на ўвазе Клаўдыя Пталямея (87–165) – старажытнагрэцкага астранома, матэматыка, тэарэтыка музыкі і географа.

Нубійскі географ

Мора цемры – лац. Mare Tenebrarum; так еўрапейцы называлі Атлантычны акіян. Мора цемры пачыналася за мысам Бажадор, які доўгі час у Еўропе лічылі скрайнім пунктам свету. Пачынаючы ад яго дзьмулі такія вятры і цяклі такія цячэнні, што пераход за Бажадор лічыўся немагчымым. Упершыню Бажадор перасягнуў партугальскі мараплавец Жыл Эанэш у 1434 годзе.

Мора цемры Mare Tenebrarum