Пры падтрымцы гэтых здраднікаў атакі непрыяцеля скіроўваліся звычайна на тыя франтавыя часці, у якіх знаходзілася шмат здраднікаў.
Часта непрыяцелю ўдавалася захапіць вас знянацку, амаль без супраціўлення пранікнуць на нашы пазіцыі і захапіць у палон значную колькасць іх абаронцаў.

Ганьба, тысячакратная ганьба подлым і агідным прадажнікам, якія дапусцілі здраду імператару і імперыі і сваім ліхадзействам заплямілі не толькі слаўныя сцягі нашай вялікай і мужнай арміі, але і тую нацыю, да якой яны сябе адносяць.

Рана ці позва іх насцігне куля або вяроўка ката.

Абавязак кожнага чэшскага салдата, які захаваў свой гняар, паведаміць камандзіру пра такога мярзотніка, падбухторшчыка і здрадніка. Хто гэтага не зробіць, той сам здраднік і нягоднік.

Гэты загад зачытаць усім салдатам чэшскіх палкоў.

Імператарскі каралеўскі 28-ы полк загадам вашага манарха ўжо выкраслены з рэестраў арміі, і ўсе захопленыя ў палон перабежчыкі з гэтага палка заплацяць крывёю за свае цяжкія злачынствы.

ЭРЦГЕРЦАГ ІОСІФ ФЕРДЫНАНД
– Але ж нам прачыталі яго запозна, – сказаў Швейк Ванаку. – Мне вельмі дзіўна, што нам гэта зачыталі толькі цяпер, а пан імператар аддаў загад яшчэ семнаццатага красавіка. Падобна на тое, што нам з нейкіх меркаванняў загад не хацелі прачытаць адразу. Калі б я быў панам імператарам, мне гэтакі адклад не спадабаўся б. Калі выдаю загад семнаццатага красавіка, то хоць камяні з неба будуць падаць, але прачытай яго ва ўсіх палках семнаццатага красавіка.
Насупраць Ванака ў другім канцы вагона сядзеў кухар-акультыст з афіцэрскай сталоўкі і нешта пісаў. За ім сядзелі дзяншчык надпаручніка Лукаша барадаты волат Балоўн і тэлефаніст Хадоўнскі, прыкамандзіраваны да адзінаццатай маршавай роты. Балоўн жаваў лусту хлеба і са страхам тлумачыў Хадоўнскаму, што ён не вінаваты, калі ў такой штурханіне пры пасадцы не змог прабрацца да свайго надпаручніка.