Светлый фон
Перапоўнены горыччу, загадваю выкрасліць імператарскі каралеўскі 28-ы пяхотны полк з рэестраў майго войска за баязлівасць і здраду. Загадваю адабраць сцяг у палка, які пакрыў сябе ганьбай, і перадаць яго ў вайсковы музей. Полк, які ўжо на радзіме быў раскладзены і адправіўся на тэатр ваенных дзеянняў з тым, каб ажыццявіць свае здрадніцкія намеры, з сённяшняга дня перастае існаваць.
ФРАНЦ-ІОСІФ І
ЗАГАД ЭРЦГЕРЦАГА ІОСІФА ФЕРДЫНАНДАЧэшскія вайсковыя часці ў час баявых дзеянняў не апраўдалі нашага даверу, асабліва ў апошніх баях. Часцей за ўсё яны ве апраўдвалі даверу пры абароне пазіцый. На працягу доўгага часу яны знаходзіліся ў акопах, што часта выкарыстоўваў непрыяцель, уступаючы ў сувязь з подлымі элементамі гэтых вайсковых часцей. Пры падтрымцы гэтых здраднікаў атакі непрыяцеля скіроўваліся звычайна на тыя франтавыя часці, у якіх знаходзілася шмат здраднікаў. Часта непрыяцелю ўдавалася захапіць вас знянацку, амаль без супраціўлення пранікнуць на нашы пазіцыі і захапіць у палон значную колькасць іх абаронцаў. Ганьба, тысячакратная ганьба подлым і агідным прадажнікам, якія дапусцілі здраду імператару і імперыі і сваім ліхадзействам заплямілі не толькі слаўныя сцягі нашай вялікай і мужнай арміі, але і тую нацыю, да якой яны сябе адносяць. Рана ці позва іх насцігне куля або вяроўка ката. Абавязак кожнага чэшскага салдата, які захаваў свой гняар, паведаміць камандзіру пра такога мярзотніка, падбухторшчыка і здрадніка. Хто гэтага не зробіць, той сам здраднік і нягоднік. Гэты загад зачытаць усім салдатам чэшскіх палкоў. Імператарскі каралеўскі 28-ы полк загадам вашага манарха ўжо выкраслены з рэестраў арміі, і ўсе захопленыя ў палон перабежчыкі з гэтага палка заплацяць крывёю за свае цяжкія злачынствы. ЭРЦГЕРЦАГ ІОСІФ ФЕРДЫНАНД