Светлый фон

«Характары воінаў вялікай вайны», «Хто пачаў вайну?», «Палітыка Аўстра-Венгрыі і нараджэнне сусветнай вайны», «Нататкі з тэатра ваенных дзеянняў», «Аўстра-Венгрыя і сусветная вайна», «Урокі вайны», «Папулярная лекцыя аб узнікненні вайны», «Разважанні на вайскова-палітычныя тэмы», «Дзень славы Аўстра-Венгрыі», «Славянскі імперыялізм і сусветная вайна», «Ваенныя дакументы», «Матэрыялы па гісторыі сусветнай вайны», «Дзённік сусветнай вайны», «Штодзённы агляд сусветнай вайны», «Першая сусветная вайна», «Наша дынастыя ў сусветнай вайне», «Народы Аўстра-Венгерскай манархіі пад ружжом», «Барацьба за сусветнае панаванне», «Мой вопыт у сусветную вайну», «Хроніка майго ваеннага паходу», «Як ваююць ворагі Аўстра-Венгрыі», «Збор маіх лістоў з фронту», «Героі нашага маршавага батальёна», «Што я бачыў і адчуў на полі бою», «У акопах», «Афіцэр расказвае…», «Вайна абарончая і вайна наступальная», «Кроў і жалеза», «Перамога або смерць», «Нашы героі ў палоне».

Капітан Сагнер падышоў да кадэта Біглера, прагледзеў усе рукапісы і спытаў, дзеля чаго ён усё гэта напісаў і што ўсё гэта азначае.

Кадэт Біглер з энтузіязмам адказаў, што кожны надпіс азначае загаловак кнігі, якую ён напіша. Колькі загалоўкаў – столькі кніг.

– Я хацеў бы, пан капітан, каб аба мне, калі я загіну на полі бітвы, захавалася памяць. Маім ідэалам з’яўляецца нямецкі прафесар Уда Крафт. Ён нарадзіўся ў 1870 годзе; цяпер, у сусветную вайну, ён добраахвотна ўступіў у войска і паў 22 жніўня 1914 года ў Анлуа. Перад сваёй смерцю ён выдаў кнігу «Самавыхаванне для смерці за імператара».

Капітан Сагнер адвёў кадэта Біглера да акна.

– Пакажыце, кадэт Біглер, што яшчэ ў вас ёсць. Мяне вельмі цікавіць ваша дзейнасць, – з іроніяй сказаў капітан Сагнер. – Што гэта за сшытачак вы засунулі за пазуху?

Сшытак меў надпіс:

СХЕМЫ ВЫДАТНЫХ I СЛАЎНЫХ БІТВАЎ ВОЙСК АЎСТРА-ВЕНГЕРСКАЙ АРМІІ, СКЛАДЗЕНЫЯ ПАВОДЛЕ ГІСТАРЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ІМПЕРАТАРСКІМ КАРАЛЕЎСКІМ АФІЦЭРАМ АДОЛЬФАМ БІГЛЕРАМ. ЗАЎВАГІ I КАМЕНТАРЫІ ДАЎ ІМПЕРАТАРСКІ КАРАЛЕЎСКІ АФІЦЭР АДОЛЬФ БІГЛЕР.

Схемы былі страшэнна прымітыўныя і амаль нічым не адрозніваліся адна ад адной. Пазіцыі аднаго боку былі абазначаны пустымі клетачкамі, пазіцыі другога – заштрыхаванымі. На абодвух баках былі левы фланг, цэнтр і правы фланг. Ззаду – рэзервы. Там і тут – стрэлкі. Схема бітвы пад Нёрдлінгенам*, гэтак жа, як і схема бітвы каля Сараева*, нагадвала футбольнае поле, на якім яшчэ ў пачатку гульні былі расстаўлены гульцы. Стрэлкі ж паказвалі, куды той ці іншы бок павінен быў паслаць мяч.