Але я не паддаўся адчаю і пачаў аблогу менш непахіснага сэрца. Мне зноў некаторы час шанцавала, але потым чарговым разам умяшаўся звычайны выпадак. Сустрэўшы сваю каханую сярод гарадской
Я вырашыў, што час мне памерці, бо лёс апантана пераследаваў мяне, і пайшоў да найбліжэйшай рэчкі. Там, раздзеўшыся (а чаму мы не можам памерці ў чым маці нарадзіла?), я кінуўся ў ваду. Адзінай сведкай майго ўчынку была самотная варона, якая акурат дзяўбла прапітанае брэндзі зерне, адстаўшы ад сваіх сябровак. Як толькі я апынуўся ў вадзе, птушцы раптам заманулася зляцець, прыхапіўшы самую неабходную дэталь майго гардэробу. Адклаўшы на некаторы час самагубства, я засунуў ногі ў рукавы паліто і пабег даганяць злачынку са спрытам, якога вымагала сітуацыя і наколькі дазвалялі абставіны. Але кон не пакідаў мяне. У той час, калі я бег як ветрам гнаны, утаропіўшыся ў неба і спрабуючы ўгледзець выкрадальніцу сваёй маёмасці, я раптам адчуў, што ногі больш не кранаюцца
Калі да мяне вярнулася здольнасць асэнсоўваць рэчаіснасць, я напружыў лёгкія і закрычаў да аэранаўта, каб звярнуць на сябе ўвагу. Але доўгі час мае высілкі не мелі плёну. Ці то ён, дурань, не мог, ці то, мярзотнік, не хацеў заўважаць мяне. Шар падымаўся ўсё вышэй, а сілы мае заканчваліся ўсё хутчэй. Я ўжо хацеў падпарадкавацца лёсу і пакорліва зваліцца ў мора, калі мой дух акрыяў ад гуку замагільнага голасу зверху, які ціхамірна напяваў, здаецца, нейкую арыю з оперы. Зірнуўшы ўверх, я ўбачыў Анёла Надзвычайнасцяў. Ён перагнуўся цераз край гандолы, склаўшы рукі на грудзях і няспешна зацягваючыся піпкай, цалкам задаволены сабой і сусветам. Я быў настолькі зняможаны, што нават не мог гаварыць, і толькі жаласна глядзеў на яго. Некалькі хвілінаў ён разглядаў мяне, нічога не кажучы. Нарэшце асцярожна перасунуў піпку справа налева і паблажліва сказаў: