– Алё! Алё! Паўтары і не затрымлівай!
– Што паўтарыць?
– Што паўтарыць, асёл? Тэлефанаграму!
– Якую тэлефанаграму?
– Чорт бы цябе ўзяў! Глухі ты, ці што? Тэлефанаграму, якую я табе прадыктаваў, дурань.
– Я нічога не чуў, хтосьці тут яшчэ гаварыў.
– Ты, малпа, можа думаеш, што я толькі з табой буду размаўляць? Ты прымеш тэлефанаграму ці не? Есць у цябе аловак і папера? Што?.. Няма?.. Жывёліна! Я павінен чакаць, пакуль ты знойдзеш? Салдат, называецца!.. Ну дык як, ёсць? Можа, ты яшчэ не падрыхтаваўся? Ну, нарэшце, падгробся? Дык слухай: Адзінаццатай маршавай роце. Паўтары!
– Адзінаццатай маршавай роце.
– Ротнаму камандзіру… Ёсць?.. Паўтары!
– Ротнаму камандзіру…
– Заўтра раніцай на нараду… Гатоў? Паўтары!
– Заўтра раніцай на нараду…
– У дзевяць гадзін. Unterschrift. Разумееш, што такое Unterschrift, малпа? Гэта – подпіс. Паўтары гэта!
– Разумееш… што… такое… Unterschrift, малпа, гэта – подпіс.
– Дурань! Подпіс: палкоўнік Шрэдэр, дубіна! Бсць? Паўтары!
– Палкоўнік Шрэдэр, дубіна…
– Ну, нарэшце! Хто прыняў тэлефанаграму?
– Я.
– Ах, каб цябе разарвала, хто гэта «я»?
– Швейк. Што яшчэ?