Светлый фон

А “мілы Чарлі О’Міл” сваімі высакароднымі паводзінамі заслужыў яшчэ большую прыязнасць добрапрыстойных грукатаўнцаў. Яго палюбілі мацней разоў у дзесяць, і натуральным вынікам гасціннасці, з якой яго ўсюль сустракалі, стала тое, што воляй-няволяй ён змушаны быў адступіць ад найстражэйшай эканоміі, якой трымаўся праз сваю беднасць, і пачаў часта збіраць у сябе невялікія кампаніі, дзе панавалі дасціпнасць і весялосць – безумоўна, крыху азмрочаныя выпадковымі згадкамі пра сумны і нешчаслівы лёс, які выпаў пляменніку незабыўнага сябра, якога страціў шчодры гаспадар дому.

Адным пагодным ранкам гэты высакародны стары джэнтльмен быў прыемна здзіўлены, атрымаўшы ліст наступнага зместу:

Грукатаўн, Чарлзу О’Мілу, эсквайру Шат. – марг. A. № 1 6 туз. бут. (1/2 гроса)* ад Р., К., Б. і Ко.

Грукатаўн, Чарлзу О’Мілу, эсквайру

Грукатаўн, Чарлзу О’Мілу, эсквайру

Шат. – марг. A. № 1

Шат. – марг. A. № 1

6 туз. бут. (1/2 гроса)*

6 туз. бут. (1/2 гроса)*

ад Р., К., Б. і Ко.

ад Р., К., Б. і Ко.

Шаноўны сэр, у адпаведнасці з даручэннем, дадзеным фірме два месяцы таму нашым паважаным кліентам, містэрам Барнабасам Таўкачыні, мы мелі гонар паслаць вам сёння раніцай двайную скрыню шато-марго маркі “Антылопа” з фіялетавай пячаткай. Нумар і маркіроўка скрыні ўказаныя на палях.

З найлепш. пажад., Рохс, Квакс, Булькс і Ко. горад ***, 21 чэрвеня 18** P.S. Скрыню даставяць фургонам на наступны дзень пасля атрымання вамі гэтага ліста. Просім засведчыць нашую павагу містэру Таўкачыні. Р., К., Б. і Ко.

З найлепш. пажад.,

З найлепш. пажад.,

Рохс, Квакс, Булькс і Ко.

Рохс, Квакс, Булькс і Ко.

горад ***, 21 чэрвеня 18**

горад ***, 21 чэрвеня 18**

P.S. Скрыню даставяць фургонам на наступны дзень пасля атрымання вамі гэтага ліста. Просім засведчыць нашую павагу містэру Таўкачыні.