– І гэта ўсё, што вы рабілі?
– Безумоўна, не. Мы аддавалі шмат увагі простым забавам: у асноўным музыка, танцы, гімнастыка, карты, некаторыя кнігі і так далей. Мы рабілі выгляд, што лекуем кожнага ад найзвычайнейшай цялеснай хваробы. Слова «вар’яцтва» ніколі не прамаўлялася. Важна было прымусіць кожнага назіраць за тым, што робяць астатнія. Упэўні вар’ята ў тым, што ты верыш у ягоныя розум ды разважлівасць, – і ён твой душою й целам. Дзякуючы гэтаму мы маглі абыходзіцца без штату наглядчыкаў, даволі дарагога, дарэчы.
– І вы не ўжывалі ніякіх пакаранняў?
– Ніякіх.
– І ніколі не замыкалі пацыентаў?
– Вельмі рэдка. Час ад часу, калі ў каго-небудзь наступаў крызіс альбо раптоўнае шаленства, мы змяшчалі яго ў адасобленую палату, каб ягонае хваляванне не парушала спакою, і трымалі там, пакуль не надаралася магчымасць перадаць яго на рукі сябрам. Небяспечных шаленцаў у нас няма, іх звычайна адвозяць у дзяржаўныя лякарні.
– І вы цяпер усё гэта скасавалі. Думаеце, да лепшага?
– Безумоўна. Сістэма мела свае недахопы і нават пагражала небяспекай. Цяпер, на шчасце, яна выкараненая з
– Вашыя словы, – сказаў я, – неймаверна мяне здзівілі. Да гэтага моманту я быў упэўнены, што ва ўсёй краіне не практыкуецца іншага метаду лекавання маніяў.
– Вы яшчэ малады, мой дружа, – адказаў гаспадар, – але прыйдзе час, калі вы навучыцеся самастойна меркаваць пра тое, што адбываецца ў свеце, і не будзеце давяраць балбатні іншых. Не верце ні каліву з таго, што чуеце, і давярайце толькі палове таго, што бачыце. Што да нашае
– Яна належыць вам? – пацікавіўся я. – Гэта вашае вынаходніцтва?
– Маю гонар прызнаць, – адказаў ён, – што гэта так, прынамсі, у некаторай ступені.
Так мы з мсьё Маярам размаўлялі гадзіну ці дзве, пакуль ён паказваў мне іхныя сады і аранжарэі.
– Я цяпер не магу паказаць вам пацыентаў, – сказаў ён. – Уражлівы розум ад такога відовішча заўсёды больш ці менш непрыемна ўзрушваецца, а я б не хацеў сапсаваць вам апетыту перад абедам, які ўжо хутка. Прапаную ялавічыну а-ля