Светлый фон

– Дазвольце мне, mon ami,[113] – сказаў мсьё Маяр, звяртаючыся да мяне, – прапанаваць вам крышку ялавічыны а-ля Sainte-Ménehould, яна проста выдатная, вось убачыце.

mon ami Sainte-Ménehould

У гэты момант трое дужых служкаў пасля некаторых высілкаў урэшце паставілі на стол велізарны паднос, на якім ляжала тое, што падалося мне monstrum, horrendum, informe, ingens, cui lumen ademptum.[114] Але, уважліва разгледзеўшы яго зблізку, я зразумеў, што гэта ўсяго толькі маленькае цяля: яно было запечанае цалкам і стаяла на каленях з яблыкам у роце – у Англіі такім чынам гатуюць зайцоў.

monstrum, horrendum, informe, ingens, cui lumen ademptum

– Не, дзякую, – адмовіўся я. – Шчыра кажучы, я не асабліва люблю ялавічыну а-ля святога… чаго?.. сумняюся, што яна мне добра пойдзе. Я лепей памяняю талерку і паспрабую трусяціны.

На стале стаяла некалькі талерак з тым, што мусіла быць звычайнай трусяцінай па-французску. Найсмачнейшы morceau,[115] хачу я вам сказаць.

morceau

– П’ер, – паклікаў гаспадар, – памяняйце нашаму госцю талерку і пакладзіце яму порцыю гэтай трусяціны au chat.[116]

au chat

– Як-як вы сказалі? – спытаў я.

– Гэтай трусяціны au chat.

au chat

– Дзякуй, мабыць, не варта, – сказаў я, крыху падумаўшы. – Я сабе вяндліны пакладу.

Ніколі не ведаеш, чым цябе накормяць гэтыя правінцыялы, думаў я. Не трэба мне ні іхных трусоў пад ката, ні, калі ўжо на тое пайшло, катоў пад труса таксама.

– А яшчэ, – загаварыў з далёкага кута, падхопліваючы абарваную размову, наступны госць, бледны, нібы мярцвяк, – сярод іншых дзівакоў быў у нас пацыент, які ўпарта настойваў, што ён кордаўскі сыр, і хадзіў за ўсімі з нажом, упрошваючы адрэзаць і паспрабаваць хаця б скрылёчак з ягонай нагі.

– Без сумневаў, ён быў поўны дурань, – уставіў хтосьці, – але ён не можа параўнацца з індывідуюмам, якога ведаем мы ўсе, апроч гэтага незнаёмага джэнтльмена. Я маю на ўвазе гэтага, які лічыў сябе бутэлькай шампанскага і ўвесь час адкаркоўваўся з бабахам і шыпеннем, вось так!

З гэтымі словамі прамоўца (як на мяне, гэта была страшэнная нявыхаванасць) засунуў вялікі палец правае рукі за левую шчаку, рэзка выцягнуў яго з гукам, падобным да хлопання корка, і, пераймаючы шампанскае, што пеніцца, выдаў працяглы свіст і шыпенне, спрытна прыціскаючы язык да зубоў. Такія паводзіны відавочна прыйшліся не зусім даспадобы мсьё Маяру, але ён нічога не сказаў, і размову падхапіў вельмі худы чалавечак у пышным парыку.

– Быў тут яшчэ дурнаваты, – сказаў ён, – што ўважаў сябе за жабу. Дарэчы, да жабы ён быў абсалютна не падобны. Шкада, што вам не давялося з ім сустрэцца, сэр, – звярнуўся ён да мяне, – вы б атрымалі сапраўдную асалоду, убачыўшы, як натуральна ў яго атрымлівалася. Сэр, калі ён не быў жабаю, мне застаецца пра гэта толькі пашкадаваць. Ягонае кумканне, гэтае «ква-ак, ква-ак» было найцудоўнейшым гукам у свеце, чыста сі-бемоль! І калі ён пасля аднаго-двух келіхаў віна ставіў локці на стол – вось так! – шырока раскрываў рот – вось так! – вылупліваў вочы – вось так! – і шалёна хутка пачынаў імі лыпаць – вось так, – о, дазволю сабе наўпрост сказаць вам, сэр: вы б звар’яцелі ад захаплення такой геніяльнасцю.